top of page
Кобрин
Кобрын , горад у Брэсцкай вобласці, цэнтр Кобрынскага раёна, на р. Мухавец у зліцці яе з Дняпроўска-Бугскім каналам. У 52 км. ад Брэста. Ж.-д. станцыя на лініі Брэст ─ Гомель. Вузел аўтамабільных дарог на Брэст, Мінск, Маларыту, Пінск. Плошча тэрыторыі горада складае 31,6 км ². Працягласць з поўначы на поўдзень і з захаду на ўсход - каля васьмі кіламетраў. Чацвёрты па колькасці насельніцтва горад у вобласці (саступае Брэсту, Баранавічам і Пінску). Галоўная кампазіцыйная вось сучаснага Кобрына ─ р. Мухавец, якая падзяляе горад на паўднёвы і паўночны планіровачныя раёны.
bottom of page